Беларуская чыгунка будзе браць грошы за сабак, котак, ровары і лішнія валізы
У Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання. Калі раней кошт правозу котак, сабак, птушак і багажу быў фіксаваны,
дык цяпер ён будзе залежыць ад цаны квітка пасажыра. За кожную жывёлу
ці птушку папросяць заплаціць 0,5 кошту прагараднага білета, набытага
ім.
Правоз неразабранага і неупакаванага ровара будзе каштаваць пасажыру поўную цану яго квітка. Такую ж суму давядзецца заплаціць і за правоз рэчаў больш за 50 кілаграмаў, інфармуе БЕЛТА.
Вось як пракаментавала гэтае новаўвядзенне вядучы інжынер пасажырскай службы Беларускай чыгункі Алена Хамечанка:
"Гэта менавіта тычыцца прыгараду. У нас 90 адсоткаў – гэта прыгарадныя перавозкі. І суадносна, тыя, хто ехалі на маленькія адлегласці, будуць плаціць меней. Але калі гэта вялікія адлегласці, то наадварот".