Беларуская дэлегацыя едзе ў Маскву на перамовы па запазычанасці "Газпраму"
Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра эканомікі Андрэем Філонавым едзе ў Маскву на перамовы па запазычанасці "Газпрама" за транзіт газу. Як паведаміў РИА Новости прадстаўнік міністэрства энэргетыкі Беларусі, на перамовах у панядзелак будзе ісці гаворка "пра кошт транзіту расійскага газу праз Беларусь і, адпаведна, пра памер запазычанасці "Газпраму" за транзіт".
Паводле яго слоў, на суботніх перамовах "Белтрансгаз" прапаноўваў "Газпраму" здзейсніць узаемазалік запазычанасці Беларусі за пастаўлены з Расіі газ і запазычанасці "Газпраму" за транзіт газу, але дамоўленасці дасягнуць няўдалося.