Беларуская дэлегацыя ў Маскве не знайшла паразумення з Расспажыўнаглядам
Расспажыўнагляд не жадае вырашаць праблему, звязаную з пастаўкамі беларускай малочнай прадукцыі ў Расію. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчы Беларусі Міхаіл Савельеў. Савельеў узначальваў беларускую дэлегацыю, якая вяла ў Маскве перамовы па "малочнай праблеме" і была адкліканая ў Мінск 16 чэрвеня ў другой палове дня.
Як заявіў беларускі чыноўнік, у першы раз дэлегацыя чакала тры дні, калі іх прыме кіраўнік Расспажыўнагляду. У другі раз, 16 чэрвеня, іх нават не прынялі. Па словах Савельева, беларускі бок заўсёды гатовы аднавіць перамовы, перадае БелаПАН.
Дарэчы, міністр сельскай гаспадаркі Расіі Алена Скрыннік заявіла, што перамовы з беларускай дэлегацыяй скончылася пазітыўна і была складзеная дамова, якая задавальняе абодва бакі.