“Беларуская федэрацыя футбола” 7 ліпеня вызначыць галоўнага трэнера

Чарговае паседжанне выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" (БФФ) плануецца правесці ў Брэсце 7 ліпеня. У прыватнасці, менавіта падчас гэтага паседжання будзе вырашацца пытанне галоўнага трэнера нацыянальнай каманды. Нагадаем, што Юрый Пунтус, які ўзначальваў зборную Беларусі, вырашыў сыйсці ў адстаўку пасля няўдалых матчаў з балгарамі ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2008.

Акрамя таго, чальцы выканкама футбольнай федэрацыі плануюць разгледзець становішча з розыгрышам Кубка Беларусі 2007-2008 і шэраг адміністрацыйных пытанняў.

"БелТА"