Беларуская маладзёжная зборная стала другой на хакейным турніры ў Рызе

Другое месца заняла маладзёжная зборная Беларусі на штогадовым хакейным турніры ў Рызе - Мемарыяле Сяргея Жоўтака.  Беларусы ў апошнім матчы разграмілі каманду Швецыі - 8:2. Гаспадары пляцоўкі выйгралі ў каманды Даніі і гэта забяспечыла ім першае месца, паведамляе "Прессбол".