Беларуская мытня будзе больш старанна кантраляваць рэчы грамадзянаў
Беларуская мытня ўзмоцніць кантроль за перамяшчэннем тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу з 15 траўня.
Паводле крыніцы "Інтэрфакса" у Дзяржаўным мытным камітэце, адпаведныя рэкамендацыі ўжо разасланыя на ўсе мытні краіны. Патрэбай для больш стараннага перагляду асабістых рэчаў беларусаў называецца правоз імі "пад выглядам тавараў для асабістага карыстання" вялікіх партый тавараў для рэалізацыі.
У прыватнасці, згадваюцца жыхары памежных раёнаў, якія па некалькі разоў на дзень падарожнічаюць за мяжу і "правозяць па 35-50 кілаграмаў грузаў".
У Дзяржаўным мытным камітэце абяцаюць даць тлумачэнні ў справе новаўвядзення на прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца сёння ў Мінску.