"Беларуская Нацыянальная Памяць" ладзіць сустрэчы з Мельнікавым і Пазняком

У бліжэйшыя дні ў Варшаве адбудзецца некалькі мерапрыемстваў, якія арганізуе ініцыятыва "Беларуская Нацыянальная Памяць". 17 кастрычніка ў 16.30 — канцэрт папулярнага беларускага барда Андрэя Мельнікава.

18 кастрычніка, на ўгодкі стварэння Беларускага Народнага Фронту,  адбудзецца сустрэча з Зянонам Пазьняком, старшынём КХП-БНФ. Пачатак а 17.00.

Абедзве сустрэчы адбудуцца Collegium Civitas, XII паверх PKiN (першая — у аўдыторыі В, другая — у аўдыторыі D).