Беларуская прыгажуня ўвайшла ў топ-10 конкурсу талентаў на “Міс свету”
У дзесятку найлепшых па выніках конкурсу талентаў увайшла беларуская ўдзельніца конкурсу “Міс свету — 2010” Людміла Якімовіч, паведамляе БелаПАН. Першае ж месца ў гэтым конкурсе, а разам з ім аўтаматычны выхад у лік фіналістак атрымала дзяўчына з Ірландыі, якая пакарыла журы і гледачоў граннем на скрыпцы. Беларуская ўдзельніца падрыхтавала для гэтага конкурсу цыркавы ілюзіённы нумар. Сёлета конкурс “Міс свету” праходзіць у Кітаі. Ён сабраў рэкордную колькасць удзельніц — за карону пераможцы змагаюцца 120 дзяўчат. Фінал пройдзе 30 кастрычніка. Гэта адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых конкурсаў прыгажосці. Яго заставаў у 1951 годзе брытанец Эрык Морлі. Беларускія канкурсанткі яшчэ ніводнага разу не здолелі выйсці ў фінал “Міс свету”.