Беларуская шахматыстка выйграла золата юніёрскага чэмпіянату свету
Беларуска Настасся Зязюлькіна заваявала званне чэмпіёнкі свету сярод дзяўчат да 16 гадоў. Першынство планеты, на якім вызначаліся лепшыя ў васьмі ўзроставых катэгорыях, праходзіла ў Грэцыі, інфармуе БЕЛТА. У спаборніцтвах сярод 16-гадовых дзяўчат Настасся Зязюлькіна набрала 8,5 ачка і, нягледзячы на пройгрыш у апошняй партыі, заваявала залаты медаль. Сёлета Настасся стала таксама чэмпіёнкай Беларусі сярод жанчын.