Беларуская штангістка перамагла на ЧЕ па цяжкой атлетыцы сярод юніёраў

Беларуская штангістка Марына Шкерманкова стала пераможцай чэмпіяната Еўропы па цяжкой атлетыцы сярод юніёраў у вагавай катэгорыі да 69 кг. у двубор’і. Чэмпіянат праходзіць на Кіпры ў Лімасоле, паведамляе БЕЛТА. У актыве Марыны Шкерманковай таксама два малых залатых медалі ў асобных практыкаваннях — у рыўку (95 кг) і ў штуршку (116 кг). Паводле сумы двубор’я беларуска апярэдзіла бліжэйшую пераследніцу на 3 кг.