Беларуская тэнісістка Таццяна Пучак перамагла знакамітую Марыю Шарапаву
Беларуска-расійскі дуэт Таццяна Пучак і Кацярына Макарава ў першым крузе парнага разраду тэніснага турніра ў Індыян-Уэлсе перамог знакамітую Марыю Шарапаву і Алену Весніну з Расіі — 6:1, 4:6, 10:7. Для Шарапавай гэты матч стаў першым пасля сямі месяцаў перапынку, выкліканага траўмай, і першы матч у пары з 2005 года, інфармуе Газета.ру.