Беларускі дзюдаіст Яўген Бядулін атрымаў золата на Кубку свету

У Празе падбыліся спаборніцтвы на Кубак свету па дзюдо. Яўген Бядулін у вагавай катэгорыі да 100 кілаграмаў заваяваў золата, у фінале ён іпонам выйграў у расіяніна Асхаба Кастоева.  Срэбра Вольгі Лешчанка так і засталося для нашых дзяўчат адзіным медалём на Кубку свету па дзюдо ў Варшаве, паведамляе тэлеканал СТВ. Марыя Кузняцова, якая выступала ў заключны дзень спаборніцтваў, развіталася з турнірам ужо пасля першай сутычкі.