Беларускі штангіст заваяваў чацвёрты залаты медаль чэмпіянатаў Еўропы
Першы медаль заваявалі беларускія штангісты на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы.Спаборніцтвы пачаліся 5 красавіка ў мінскім Палацы спорту. Віталь Дзербянёў быў найлепшым у вагавай катэгорыі да 56 кг з вынікам 256 кг (118 у рыўку, 138 у штуршку). Другім быў Смбат Маргаран з Арменіі — 255 кг (109+146), трэцім — бельгіец Том Гегебюр — 254 (116+138). У рыўку Дзербянёў таксама паказаў найлепшы вынік, а ў штуршку быў пятым. Вынік 138 кг паказалі тры спартоўца, але Дзербянёў апынуўся самым цяжкім з іх.
Як адзначае БелаПАН, на рахунку 33-гадовага Дзербянёва зараз чатыры залатыя медалі еўрапейскіх чэмпіянатаў. Першыя тры заваяваныя ім у 2002, 2003 і 2006 гадах.
У жанчын у катэгорыі да 48 кг 19-гадовая Ірына Мірановіч заняла апошняе 10-е месца — 124 кг (54+70).