Беларускі смарт-дазіметр ZIVE намінаваны на прэстыжную еўрапейскую прэмію
Беларускі смарт-дазіметр ZIVE намінаваны на прэстыжную еўрапейскую прэмію ў галіне электронікі (Elektra Awards 2016), інфармуе kv.by. Яго распрацавала беларуска-літоўская кампанія R-NOX. Персанальны манітор радыяцыі ZIVE дазваляе вымяраць як узровень радыяцыйнага фону, так і атрыманую за пэўны перыяд дозу. Таксама ён знаходзіць крыніцу выпраменьвання.
Адзначаецца, што прэмія Elektra Awards 2016 — значная падзея для еўрапейскай электроннай прамысловасці. Яна створана для таго, каб адзначыць дасягненні кампаній па ўсёй Еўропе. Незалежнае журы ацэніць распрацоўкі кампаній, а пераможаў назавуць на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца 1 снежня бягучага года.
Фота: kv.by