Беларускі снайпер заваяваў золата ў фінале Кубка свету

Сяргей Мартынаў выйграў фінал Кубка свету ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з дыстанцыі 50 м з пазіцыі лежачы.

Як паведамляе БЕЛТА, у кваліфікацыі беларус паўтарыў абсалютны сусветны рэкорд - 600 ачкоў з 600 магчымых. Срэбра дасталася нарвежцу Веб'ёрну Бергу, бронза - немцу Генры Юнгхенелю.

Нагадаем, 26 кастрычніка беларуска Вікторыя Чайка заваявала срэбра ў стральбе з пнеўматычнага пісталета з дыстанцыі 10 м у фінале Кубка свету.

Фінал Кубка свету праходзіць у Мюнхене з 24 па 29 кастрычніка.