Беларускі спартовец будзе змагацца за тытул чэмпіёна свету па кікбоксінгу
Турнір на тытул чэмпіёна свету па прафесійным кікбоксінгу па версіі WBKF (World Bars Kikboksing Federation) у суперцяжкой вазе адбудзецца ў Маскве сёння, 29 траўня. У розыгрышы тытула прымуць удзел чатыры самыя моцныя суперцяжкавагавікі свету: Карым Ляджысі (Францыя, Парыж), Аляксей Кудзін (Беларусь, Мінск), Павел Жураўлёў (Расія, Масква) і Сяргей Лашчанка (Украіна, Кіеў). Удзельнікі турніру за тытул чэмпіёна свету будуць сустракацца паміж сабой па алімпійскай сістэме — з выбываннем пасля паразы, паведамляе "Інтэрфакс".
Дарэчы, наш зямляк Аляксей Кудзін — чэмпіён свету па кікбоксінгу па версіі WBKF 2007 года, пераможца Кубка свету 2007, чэмпіён Еўропы WBKF 2007 года па кікбоксінгу, чэмпіён свету 2006 года па тайскім боксе.