Беларускі верталёт у Грэцыі паўтысячы разоў вылятаў на тушэнне пажараў
Ужо другі месяц у Грэцыі знаходзіцца верталёт МІ-26 Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Ён удзельнічае ў тушэнні пажараў. За гэты час беларусы правялі ў гарачым небе больш за сто гадзінаў.
Паўтысячы разоў наш верталёт скідаў з вышыні на палаючыя лясы на
паўвыспе Пелапанэс тоны вады.
Раней беларусы тушылі пажары на выспах Наксас, Хіас і Кос, здзяйснялі па 10-12 вылетаў штодня. На апошяй выспе, дарэчы, нарадзіўся славуты Гіпакрат, адзначае газета “Рэспубліка”.
Нагадаем, у Грэцыі знаходзяцца два экіпажы і работнікі наземнай службы — агулам 15 беларускіх выратавальнікаў. Паводле інфармацыі БЕЛТА, дапамога ў тушэнні пажараў аказваецца грэкам бясплатна.
У Грэцыі беларускі верталёт будзе працаваць да 4 кастрычніка. У выпадку, калі лясныя пажары будуць працягвацца, кантракт з беларусамі могуць працягнуць яшчэ на месяц. Дарэчы, авіяцыя МНС нашай краіны мае толькі два такіх верталёта.