Беларускіх будаўнікоў не пусцяць на алімпійскія аб’екты ў Сочы?
Алімпійскія аб’екты ў расійскім горадзе Сочы, які прыме Алімпіяду-2014, будуць будаваць кітайцы. Пра гэта ўчора заявіў у Пекіне міністр эканамічнага развіцця і гандлю Расіі Герман Грэф.
Нагадаем, раней планавалася, што будаўніцтвам будуць займацца беларускія арганізацыі. Пра гэта гаварыў і Аляксандр Лукашэнка.
З чым звязана змена расіянамі планаў, пакуль невядома. Але, магчыма, гэта звязана з тым, што кітайскія кампаніі маюць досвед па будаўніцтве інфраструктурных аб’ектаў да Алімпіяды ў Пекіне. Грэф адзначыў хуткасць і якасць працы кітайскіх будаўнікоў.
http://news.vl.ru