Беларускія археолагі зрабілі сенсацыйную знаходку — старажытны саркафаг
Беларускія археолагі зрабілі сенсацыйную знаходку — старажытны саркафаг і чалавечы чэрап, які захаваўся ў ім.
Пра гэта распавяла загадчыца цэнтрам Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Вольга Ляўко, перадае БЕЛТА. Археолагі падчас раскопак Друцкага кургана ў Талачынскім раёне, выявілі калектыўны магільны склеп.
Усяго было знойдзена 38 пахаванняў. Па меркаванні спецыялістаў, парэшткі цел маглі належаць ваярам, паколькі рост амаль кожнага пахаванага чалавека дасягаў двух метраў. Што цікава, на астанках аднаго з ваяроў знайшлі каўнерык з арнаментам візантыйскага ўзору.
У цэнтры пахавання знаходзіцца каменнае надмагілле, а ўсярэдзіне саркафага – чалавечы чэрап. Як адзначыла Вольга Ляўко, Друцкі курган не мае аналагаў. Гэта адзіны курган ва Ўсходняй Еўропе, які створаны па паганскім абрадзе і ўключае каменнае надмагілле. Пры гэтым знаходка датуецца прыблізна ХI-ХII стагоддзямі.