Беларускія біятланісты не ведалі, што мусяць прыйсці на прэс-канферэнцыю

Беларускія біятланісты пасля заваявання “срэбра” ў змешанай эстафеце на чэмпіянаце свету ў Швецыі не прыйшлі на прэс-канферэнцыю. Высветлілася, што яны не ведалі пра гэтую абавязковую працэдуру, бо яшчэ не выйгравалі медалёў на такіх спаборніцтвах. Са спазненнем да журналістаў прыйшоў толькі Рустам Валіулін, адзіны, каму некалькі гадоў таму давялося пабыць у ролі прызёра чэмпіянату свету.

Затое на ўзнагароджанне ўсе беларусы прыйшлі, паведамляе газета “СБ”.