Беларускія біятланісты занялі шостае месца ў эстафеце на этапе Кубка свету

Мужчынская зборная Беларусі па біятлоне 4 студзеня заняла шостае месца ў эстафеце 4 па 7,5 кіламетраў на чацвёртым этапе Кубка свету ў нямецкім Оберхофе.
Каманда ў складзе Сяргея Новікава, Аляксандра Сымана, Уладзіміра Міклашэўскага і Рустама Валіуліна пераадолела дыстанцыю з двума штрафнымі кругамі і 15 дадатковымі патронамі.

Пасля першага этапа беларускі квартэт быў дзевятым, пасля другога — чацвёртым, пасля трэцяга — сёмым. У пяцёрку лепшых увайшлі Нарвегія, Расія, Нямеччына, Швецыя і Францыя. Гэта ўжо другая перамога нарвежцаў за тры апошнія эстафеты.

Сёння ў Оберхофе пройдуць спрынтарскія гонкі: жаночая на 7,5 км і мужчынская на 10 км.