Беларускія “чэкісты” сёлета выкрылі больш за 10 замежных шпіёнаў

Сёлета ў Беларусі выяўленая і перапыненая дзейнасць больш чым 10 агентаў спецслужбаў замежных дзяржаў.
Пра гэта паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Юрый Жадобін.

"Нягледзячы на тое, што Беларусь дэманструе міралюбную знешнюю палітыку, на тэрыторыю нашай дзяржавы стараюцца пракрасціся нашы апаненты з мэтай збору палітычнай, эканамічнай, вайсковай, навукова-тэхнічнай інфармацыі.

Сёлета Камітэтам дзяржбяспекі выкрыта агентурная сетка вайсковай разведкі суседняй дзяржавы, выяўленая і перарваная дзейнасць больш дзесятка агентаў замежных спецслужбаў", — адзначыў кіраўнік КДБ.

“Інтэрфакс”