Беларускія гандбалісты згулялі ў гасцях унічыю з Босніяй і Герцагавінай

Мужчынская гандбольная зборная Беларусі 11 чэрвеня правяла ў Зеніцы адборачны матч чэмпіянату Еўропы з камандай Босніі і Герцагавіны. Паядынак скончыўся ўнічыю 22:22. Першая палова была за гаспадарамі пляцоўкі — 14:12. У канцы матча беларусы выйгравалі з розніцай у адзін мяч, але не ўтрымалі перавагу. Самымі выніковымі ў нашай камандзе былі Барыс Пухоўскі — 7 мячоў, Дзяніс Рутэнка — 5.

У 2-й групе лідыруе Данія — 10 ачкоў, у Босніі і Герцагавіны і Беларусі — па 4 ачкі, у Літвы — 2. У апошнім туры 14 чэрвеня беларусы гуляюць у мінскім Палацы спорту са зборнай Літвы (пачатак а 16-й гадзіне), а Боснія і Герцагавіна ў гасцях сустрэнецца з Даніяй, якая ўжо забяспечыла сабе прамую пуцёўку на кантынентальнае першынство. На заваяванне другой мае добрыя шанцы нашая зборная, але ёй трэба набраць на ачко больш, чым баснійцы.

Фота: ria.ru