Беларускія грамадзяне не звярталіся па дапамогу ў амбасаду ў Кыргызстане

Звесткі пра беларусаў, пацярпелых падчас беспарадкаў у Бішкеку, таксама не паступалі, інфармуе БелаПАН. Амбасада працуе па звычайным графіку, але меры аховы ўзмоцненыя. Эвакуяваць супрацоўнікаў амбасады і іх сем'і пакуль не плануецца.

Беспарадкі ў розных гарадах Кыргызтана працягваюцца трэці дзень. Паводле апошніх звестак, загінулі больш за 70 чалавек, больш за 500 — параненыя. 8 красавіка апазіцыя сфармавала часовы ўрад народнага даверу. Ён абвясціў аб роспуску парламента і ўсклаў на сябе функцыі прэзідэнта і Кабінета міністраў.

Прэзідэнт краіны Курманбек Бакіеў пакінуў Бішкек пасля масавых акцый пратэсту.