Беларускія хакеісты змагаюцца за выхад у чвэрцьфінал чэмпіянату свет

Сёння беларуская хакейная зборная будзе змагацца за выхад у чвэрцьфінал 72-га чэмпіянату свету ў Канадзе. Першы матч у другім раўндзе нашай зборная правядзе з камандай Расіі.
Напярэдадні ў групе "Е" адбылося два матчы, якія ўскладнілі становішча нашай зборнай: шведы разграмілі датчан — 8:1, а чэхі — швейцарцаў — 5:0.

Цяпер Чэхія мае 7 ачкоў (3 гульні; розніца шайбаў 14—7), Швейцарыя — 6 (3; 6—8), Швецыя — 6 (3; 16—10), Расія — 5 (2; 9—5), Беларусь — 0 (2; 6—8), Данія — 0 (3; 4—17).

Параза ад расейцаў у асноўны час пазбавіць беларусаў усіх шанцаў на выхад у чвэрцьфінал. У астатніх дзвюх сустрэчах яны тэарэтычна могуць набраць шэсць ачкоў. Аднак з-за параз у асабістых сустрэчах на першым этапе нашая зборная не апярэдзіць ні шведаў, ні швейцарцаў, нават калі хтосьці з іх застанецца з шасцю ачкамі.

БелаПАН