Беларускія камбайнёры кожны дзень ездзяць у замежныя камандзіроўкі

У замежныя камандзіроўкі накіравалі камбайнёраў з Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Пасля заканчэння жніва ў сваіх гаспадарках яны паехалі дапамагаць суседняй Смаленскай вобласці Расіі. Прычым, узялі з сабой і свае камбайны.

Пасля заканчэння працоўнага дня беларускія камбайнёры вяртаюцца на радзіму, каб наступнай раніцай зноў паехаць за мяжу. Кіраўнікі смаленскіх гаспадарак кажуць, што беларусы дапамаглі ім выратаваць ураджай.

ОНТ