Беларускія міліцыянты затрымалі наклад апазіцыйных газет
Каля беларуска-расійскай мяжы сёння раніцай супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі наклады чарговых нумароў апазіцыйных газет “Народная воля” і “Товарищ”. У аўтамабілі знаходзіцца 11 тысяч асобнікаў “Народнай волі” і 30 тысяч
асобнікаў “Товарища”, якія былі аддрукаваны ў Смаленску. Пакуль ніякіх
прэтэнзій да перавозчыкаў і рэдакцый выданняў не прад’яўляецца. Ідзе
праверка груза.
Як паведаміў намеснік галоўнага рэдактара газеты “Товарищ” Зміцер Яненка, зараз міліцыянты чакаюць начальства, якое і вырашыць лёс апазіцыйных газет.
Хартыя-97
Як паведаміў намеснік галоўнага рэдактара газеты “Товарищ” Зміцер Яненка, зараз міліцыянты чакаюць начальства, якое і вырашыць лёс апазіцыйных газет.
Хартыя-97