Беларускія мытнікі не ведаюць, як падзеляць грошы з расіянамі і казахамі
Беларускія мытнікі ўжо ведаюць як у межах Мытнага саюза будуць збіраць мытныя пошліны з грамадзян Беларусі, Расіі і Казахстана, але пакуль невядома, як будуць тры краіны дзяліць сабраныя грошы. Пра гэта 23 студзеня падчас прэс-канферэнцыі па выніках працы
Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі паведаміла намесніца начальніка
прававога ўпраўлення камітэта Наталля Зубік.
Наталля Зубік: “Будуць збірацца пошліны, падатак на дадатковую вартасць і, калі ўстаноўлена, то акцызы. А як будзе ісці далейшае размеркаванне падаткаў ўвазных паміж трыма дзяржавамі, гэта будзе рэгулявацца асобным міжнародным пагадненнем. Чарговы яго праект будзе разглядацца на бліжэйшай камісіі Мытнага саюза. А падпісана яно павінна быць да 1 ліпеня, калі пачне дзейнічаць Мытны кодэкс”.
Колькі адсоткаў ад агульнай сабранай сумы мытных пошлін атрымае наша краіна, пакуль невядома. Як невядома і тое, па якім прынцыпе будуць вызначаць — колькі адсоткаў якой краіне павінна пералічвацца. Магчыма, кажа супрацоўніца прававога ўпраўлення Мытнага камітэта, гэта будзе залежыць ад аб’ёмаў паступлення імпарта ў кожную краіну, альбо ад сумаў увазных пошлін, якія атрымлівала кожная з дзяржаваў у папярэднія гады.
Фота аўтара