Беларускія мытнікі захапілі ўкраінскі каляндар з бел-чырвона-белай стужкай

Украінскі праваслаўны каляндар на 2009 год канфіскавалі беларускія мытнікі. Два асобнікі выдання, якое выйшла ў Кіеве, вёз ў Брэст як падарунак сваякам жыхар украінскага горада Луцк. Мытнікаў насцярожыла бел-чырвона-белая стужка на вокладцы праваслаўнага календара. Яны палічылі яе "забароненай сімволікай" і забралі выданне на "экспертызу". Насамрэч, праваслаўны каляндар выдадзены на ўкраінскай мове УПЦ (Маскоўскі Патрыярхат), а бел-чырвона-белыя колеры ў гэтым выпадку - хрысціянскія, а не беларускія нацыянальныя.