Беларускія памежнікі затрымалі баевіка з Паўночнага Каўказа

Падазраваны быў затрыманы беларускімі памежнікамі 9 лютага падчас спробы выехаць у Польшчу цягніком "Масква — Варшава" па падробленым украінскім пашпарце. Дапамогу ў вызначэнні асобы затрыманага аказалі расійскія калегі.

Прэс-служба Дзяржпамежкамітэта паведаміла, што "паводле папярэдніх дадзеных, затрыманы з'яўляецца ўдзельнікам аднаго з бандафармаванняў на Паўночным Каўказе". Цяпер вырашаецца пытанне наконт перадачы парушальніка праваахоўным органам Расіі.