Беларускія памежнікі злавілі групу грузінаў у маскхалатах, якія ішлі ў ЕС

Групу грузін у маскхалатах, якія рыхтаваліся да нелегальнага пераходу ў Польшчу, затрымалі беларускія памежнікі.  Вось што паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:

"У ноч на 1 сакавіка на ўчастку Гродзенскага памежнага атраду былі знойдзеныя тры ланцужкі слядоў у кірунку беларуска-польскай мяжы. З дапамогай пошукавага сабакі непадалёк ад мяжы былі знойдзеныя трое невядомых у маскхалатах. Гэта аказаліся трое грамадзянаў Грузіі 27, 28 і 23 гадоў, якія прыляцелі ў Беларусь 24 лютага, жылі ў асноўным на турбазах пад Ваўкавыскам і рыхтаваліся незаконна перасячы мяжу. Маладзёны свярджаюць, што хацелі знайсці працу ў Польшчы".

Цяпер ідзе разбіральніцтва. Як адзначае Аляксандр Цішчанка, сёлета гэта першая кваліфікаваная спроба перасячы мяжу.