Беларускія самбісты заваявалі 5 срэбраных медалёў на этапе Суперкубка свету
Беларускія самбісты заваявалі 5 срэбраных медалёў на этапе Суперкубка свету памяці Анатоля Харлампіева. Як інфармуе БЕЛТА, спаборніцтвы прайшлі ў Маскве. У турнірах па спартовым самба на другую прыступку пастамента падняліся Таццяна Масквіна (вагавая катэгорыя да 48 кг) у спаборніцтвах сярод жанчын, а таксама Дзмітрый Базылеў (да 68 кг), Аляксей Сцепанькоў (да 82 кг), Яўген Сёмачкін (да 100 кг) і Юры Рыбак (звыш 100 кг). У фінальных сутычках нашы спартоўцы саступілі расіянам.
Безумоўную перамогу на турніры атрымала зборная Расіі, у актыве якой 19 залатых, 12 срэбных і 15 бронзавых медаляў. Беларусь у камандным заліку заняла другое месца.
Безумоўную перамогу на турніры атрымала зборная Расіі, у актыве якой 19 залатых, 12 срэбных і 15 бронзавых медаляў. Беларусь у камандным заліку заняла другое месца.