Беларускія тэнісісткі выйшлі ў другі круг турніраў у Славеніі ды Аўстрыі
Анастасія Якімава выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў славенскім Партарозе з прызавым фондам 220 тысяч долараў. У матчы першага круга беларуска абыграла славенскую тэнісістку Машу Жэч-Пешкірыч — 3:6, 6:2, 6:3. У 1/8 фіналу Якімава сустрэнецца з другой ракеткай планеты Аленай Янковіч з Сербіі. У першым крузе парнага разраду Якімава і турчанка Іпек Сенаглу згуляюць з расійска-славенскім дуэтам Алена Бовіна/Андрэа Клепач.
На турніры ў аўстрыйскім Бад-Гаштайне з аналагічным прызавым фондам Кацярына Дзегалевіч у матчы першага круга абыграла аўстрыйскую тэнісістку Мелані Клафнер — 0:6, 6:4, 6:1. У 1/8 фіналу Дзегалевіч згуляе супраць Цімеа Бачынскі са Швейцарыі, паведамляе БелаПАН.
Летась швейцарская тэнісістка выбіла беларуску з кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату Францыі. У парным разрадзе турніру ў Бад-Гаштайне Дзегалевіч выступае разам з суайчынніцай Таццянай Пучак. У першым крузе іх чакае сустрэча з французска-аўстрыйскім дуэтам Алізэ Карнэ/Івон Месбургер.