Расія не выключае, што ЗША і Літва вядуць тайныя перамовы ў справе СРА

Расія не выключае, што Злучаныя Штаты вядуць неафіцыйныя перамовы з Літвой у справе размяшчэння на літоўскай тэрыторыі элементаў амерыканскай супрацьракетнай абароны (СРА). Пра гэта заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў.  Паводле яго словаў, афіцыйнага адказу з ЗША на запыт МЗС Расіі ў справе гэтых перамоваў так і не было атрымана. Аднак у неафіцыйных кантактах расіянам паведамляюць, што СРА ўсё ж будзе размяшчацца на тэрыторыі Польшчы, але з-за таго, што перамовы з палякамі ідуць цяжка, існуюць і "запасныя варыянты", кажа Лаўроў.

ИТАР-ТАСС