Беларусы паведамляюць пра запускі ракет у Мазыры і Салігорску, а ў Кіеве выбухі
След ад ракеты пад Мазыром / тэлеграм-канал Антона Матолькі
У Мазырскім раёне беларусы заўважылі як мінімум тры запускі ракет з паветра (у 11:23, 11:24 і 11:29), паведамляе праект Антона Матолькі.
Пуск двух ракет таксама адбыўся на поўдзень ад Салігорска ў 11:37.
Да гэтага ў 11:14 над Бабруйскам былі заўважаныя тры Ту22М — ракетаносцы-бамбавікі. Яшчэ аб адным паведамляецца ў 11:22. Усе ляцелі ў бок поўдня. Аб гуках самалётаў паведамляюць таксама пад Жлобінам і Салігорскім.
Тым часам украінскія СМІ пішуць аб выбухах у Кіеве.