Беларусы перамаглі на прэстыжным турніры па тайскім боксе ў Ганконгу
Беларускія майстры тайскага боксу Андрэй Кулебін і Дзмітрый Валент атрымалі перамогі на прэстыжным міжнародным турніры ў Ганконгу. Трынаццаціразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Андрэя Кулебіна запрасілі на турнір для ўдзелу ў суперпаядынку з адным з найлепшых байцоў Тайланду Юдчанпулам па мянушцы Кракадзіл. Бой атрымаўся відовішчным. Суддзі аднагалосна аддалі перамогу ў ім па ачках беларусу.
Дзмітрый Валент выступаў у фінальным раўндзе чэмпіянату I-1 у вагавай катэгорыі 72,5 кг. У першым паядынку ён выйграў у Шона Кэмпбэла па ачках. А ў фінале ў другім раўндзе правёў накаўт тайскага спартсмена Ваніопа Сітфолека.
Мінск-навіны