Беларусы прайгралі шведам на чэмпіянаце свету па хакеі з мячом — 5:33

У гульні за выхад у паўфінал беларуская каманда не мела шанцаў супраць адной з наймацнейшых камандаў планеты, адзначае БЕЛТА.



На турніры зборная Беларусі атрымала толькі адну перамогу, абыграўшы каманду Канады з лікам 8:3. У пасіве беларускай дружыны яшчэ паразы ад амерыканцаў (4:7) і нарвежцаў (1:23). Цяпер беларускім хакеістам трэба будзе пазмагацца разам з астатнімі няўдачнікамі чвэрцьфінальнай стадыі за 5-8-е месцы і захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне сусветнага бэндзі.



Фота — ngs24.ru