Беларусы спрабавалі вывезці ў Расію 60 тон металу пад выглядам бульбы

Пад выглядам бульбы спрабавалі вывезці ў Расію 60 тон металу жыхары Баранавіцкага раёна. Для гэтага яны выкарыстоўвалі тры грузавых аўтамабілі.  Груз, сярод якога было 17 тон каляровага металу, быў схаваны пад мяхамі бульбы, якая і была пазначаная ў дакументах кіроўцаў.

Аднак супрацоўнікі фінансавай міліцыі даўно сачылі за перавозчыкамі, таму і наладзілі засады. Адзін аўтамабіль затрымалі ўжо за горадам, два - у раёне пасёлка баваўняншчыкаў у Баранавічах. Цяпер ідзе расследаванне.

Іван Юрашчык
, Еўрарадыё, Баранавічы