Беларусы ўбачаць прамыя тэлетрасляцыі матчаў чэмпіянату свету па хакею

Наўпроставыя тэлевізійныя трасляцыі найцікавейшых матчаў чэмпіянату свету па хакею з шайбай змогуць убачыць жыхары Беларусі. Іх будуць трансляваць Першы тэлеканал і тэлеканал "ЛАД".  Пра гэта паведаміла прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

Нагадаем, чэмпіянат свету пройдзе з 2 да 18 траўня ў Канадзе. Усе матчы беларускай зборнай будуць дэманстравацца ў наўпроставым эфіры, інфармуе "Прессбол"