Беларусы увайшлі ў тройку прызёраў на этапе Кубка свету па фрыстайле
Беларускія лыжныя акрабаты Антон Кушнір і Аляксей Грышын увайшлі ў тройку прызёраў на трэцім этапе Кубка свету па фрыстайле. Як паведамляе БЕЛТА, ён завершыўся мінулай ноччу ў канадскім Калгары. Антон Кушнір, набраўшы суму 244,60 бала, стаў срэбным прызёрам, Аляксей Грышын (230,73 ачка) — бронзавым. Перамогу ж атрымаў кітаец Цзя Цаньян (253,40).
У кроку ад пастамента спыніўся беларускі фрыстайліст Цімафей Слівец (224,17). Па выніках кваліфікацыі ён займаў 3-е месца, але не здолеў утрымацца ў прызавой тройцы пасля фінальных скачкоў.
Яшчэ трое нашых лыжных акрабатаў у фінал не патрапілі. Дзмітры Дашчынскі, які прапусціў пачатак сезону з-за траўмы, паказаў 15-ы вынік (102,21 бала), Максім Гусцік — 20-ы (89,00), Дзяніс Восіпаў — 30-ы (73,27). Агулам у спаборніцтвах бралі ўдзел 38 спартоўцаў.
У агульным заліку Кубка свету па выніках трох этапаў лідыруе беларускі лыжны акрабат Антон Кушнір, які набраў 240 балаў. Нагадаем, што ў яго актыве золата 1-га этапу і бронза на 2-м. Найбліжэйшы пераследнік нашага фрыстайліста кітаец Цзя Цаньян адстае на 4 ачкі (236), а замыкае тройку лепшых беларус Цімафей Слівец (112). Аляксей Грышын — на 14-й пазіцыі (60), Дзяніс Восіпаў — на 19-й (49), Дзмітры Дашчынскі — на 30-й (16), Максім Гусцік — на 34-й (11). Агулам у спісе 38 атлетаў.
У жаночых спаборніцтвах на этапе ў Калгары лепшай сярод беларусак стала Асоль Слівец, якая з сумай 156,72 бала заняла 7-е месца. У лік фіналістаў увайшла таксама Ала Цупер, якая займала другое месца па выніках кваліфікацыі, але не ўдзельнічала ў вырашальнай стадыі і заняла 12-ю пазіцыю (95,37). Пераможцай жа стала Ніна Лі з Кітая — 195,63.
У агульным заліку Кубка свету па выніках трох этапаў лідыруе кітаянка Гуа Сіньсінь (240 балаў). Асоль Слівец з 83 ачкамі размяшчаецца на 8-й пазіцыі, Ала Цупер, набраўшы 63 балы, займае 14-е месца сярод 27 удзельніц.
Наступны этап Кубка свету сярод лыжных акрабатаў адбудзецца 17 студзеня ў Дыр-Вэлі (ЗША).