Беларусы з-за крызісу сталі менш ездзіць за мяжу на цягніках
Аб'ём перавозак пасажыраў Беларускай чыгункай у міжнародных зносінах зніжаецца. За першае паўгоддзе ён скараціўся амаль на 20%.
Пра гэта паведаміў начальнік пасажырскай службы БЧ Аляксей Калачоў.
Паводле яго слоў, скарачэнне пасажырапатоку звязана перадусім "з уплывам крызісу на дабрабыт грамадзян".
Пры гэтым ва ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх зносінах назіраецца рост у 7%, адзначыў Калачоў.
БелаПАН