Беларусы занялі другое месца на конкурсе кветкавага дызайну ў Латвіі
Другое месца занялі прадстаўнікі Беларусі на конкурсе кветкавага дызайну, які днямі прайшоў у латвійскім горадзе Вентспілс. Першае месца дасталося ўкраінцам, якія стварылі дыван на алімпійскую
тэматыку. Трэцімі былі гаспадары конкурса. Агулам у спаборніцтвах
удзельнічалі 22 каманды, паведамляе сайт news.liga.net.