Беларусы заваявалі пяты медаль на першых юнацкіх Алімпійскіх гульнях

Алена Навагродская заваявала серабро ў кіданні молата, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.  17-гадовая спартсменка з Гродзенскай вобласці адправіла снарад на 57 метраў і 34 сантыметры. Серабром Навагродская наўрад ці можа быць задаволена, бо ў кваліфікацыі яна кідала і далей. Па выніках папярэдніх спаборніцтваў беларуска заняла першае месца, але на гэты раз паўтарыць той поспех не змагла.