"Белнафтахім" павысіў раздробныя цэны на бензін і дызпаліва
"Белнафтахім" павысіў з 6 ліпеня раздробныя цэны на бензін на ўнутраным рынку ў сярэднім на 5%. Бензін А-76 падаражэў на 90 рублёў і цяпер каштуе 1850 рублёў за 1
літар, бензін АІ-92 стаў даражэйшы на 120 рублёў і каштуе ўжо 2350
рублёў, цана на бензін АІ-95 падскочыла на 130 рублёў і ён цяпер каштуе
2670 рублёў.
Таксама ў Беларусі павышаныя цэны і на дызпаліва - амаль на 10%. Цяпер адзін літар дызпаліва каштуе 2130 рублёў.
У "Белнафтахіме" павышэнне цэнаў на нафтапрадукты тлумачаць ростам цаны на нафту. Апошні раз цэны на бензін і дызпаліва ў нашай краіне падымаліся ў чэрвені. Раздробныя цэны на бензін тады выраслі ў сярэднім на 5%, на дызпаліва - амаль на 15%.
БЕЛТА