"Белтэлекам": Спам-рассылкі з чэрвеня зменшыліся больш як на 90%
Па звестках "Белтэлекама", у чэрвені было 34 тысячы рассылак у дзень, а цяпер — 2400.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу "Белтэлекама", праводзіцца работа па зніжэнні колькасці спам-рассылак шляхам закрыцця магчымасці адпраўкі электронных паведамленняў па пратаколе SMTP праз 25-ы порт паштовага кліента.
"Белтэлекам" на пастаяннай аснове ажыццяўляе мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне якасці абслугоўвання абанентаў і пазбяганне блакавання карыстальнікам доступу да сусветных інтэрнэт-рэсурсаў. Карыстальнікам паштовых кліентаў (Outlook Express, The Bat, Thunderbird і да т.п.) пры праблемах з адпраўкай паштовых паведамленняў рэкамендуецца пазначыць у наладках паштовай праграмы абароненыя версіі пратаколу SMTP (парты 587 і 465), калі працу з дадзенымі партамі падтрымлівае дадзены паштовы сервер. Уладальнікаў электронных паштовых скрынак на рэсурсах gmail.com, mail.ru і да т.п. мерапрыемства "Белтэлекама" не закранаюць.
Фота — onliner.by