Беніта Ферэра-Вальднер сёння сустрэнецца ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам
У нядзелю ўвечары ў Мінск прыбыла Беніта Ферэра-Вальднер. Еўракамісар па знешніх сувязях плануе сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, актывістамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.
Як перадае БелаПАН, Ферэра-Вальднер выкладзе шляхі, якімі могуць развівацца адносіны ЕС і Беларусі ў будучыні, калі ўлады зробяць далейшыя пазітыўныя крокі да дэмакратыі, павагі правоў чалавека і незалежных СМІ.
Еўракамісар, у прыватнасці, плануе абмеркаваць праграму “Ўсходняе партнёрства" і яе патэнцыял для Беларусі.
Чакаецца, што падчас візіту Ферэра-Вальднер аб'явіць пра выдзяленне Беларусі 10 мільёнаў еўра на праграму павышэння якасці прадуктаў харчавання.