БГК імя Мяшкова прайграў у другім матчы групавога турніру Лігі чэмпіёнаў
БГК імя Мяшкова прайграў другі матч запар у групавым турніры гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. 5 кастрычніка ў Брэсце беларуская каманда саступіла гасцям са Славеніі, клубу "Гарэнне" — 30:36. 3 кастрычніка славенцы прайгралі дамашнюю сустрэчу венгерскаму "Піку" — 17:29. Клуб з Венгрыі, як і ьаснійская "Босна", з'яўляецца патэнцыяльным лідэрам групы "H" — абодва правялі па адной сустрэчы і набралі па 2 ачкі.
Столькі ж у "Гарэння", але пасля двух згуляных матчаў. У беларусаў у графе "ачкі" пакуль значыцца 0.
Наступную гульню брэсцкія гандбалісты правядуць 14 кастрычніка дома супраць венгерскага "Піка".
БелаПАН