БХД будзе судзіцца з газетай "7 дней", якая назвала партыйцаў сектантамі
У газеце “7дней” з’явіўся артыкул пра сектантаў у аргкамітэце партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.
БХД збіраецца падаваць скаргу ў суд ад імя заснавальнікаў партыі і тых, каго прылічылі ў артыкуле да сектантаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сустаршыня аргкамітэту БХД Аляксей Шэін:
Шэін: “У газэце “7 дней” выйшаў артыкул, які называецца “Секта, стоп!” Як ні дзіўна, артыкул прысвечаны дзейнасці партыі БХД. Мы вырашылі зараз падаваць на газэту “7дней” у суд. Бо артыкул з’яўляецца паклёпніцкім і адназначна ён абражае гонар і годнасць і самой партыі, самога аргкамітэту па стварэнні БХД, і людзей, чые прозвішчы былі ўзгаданыя”.
Па яго словах, БХД будзе патрабаваць, каб газета надрукавала абвяржэнне артыкула і прынесла свае прабачэнні.
Дарэчы, у артыкуле “Секта, стоп!” згадваецца імя кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага і прозвішчы яшчэ шасці сябраў БХД.