Біятланістка Дар'я Домрачава стала шостай ў агульным заліку Кубка свету

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава стала шостай ў агульным заліку Кубка свету-2009/2010, набраўшы 770 ачкоў. У мінулым сезоне яна была сёмай з 776 ачкамі. У 2008 годзе Домрачава заняла 26-ы радок. У гэтым сезоне спартсменка выйграла свае першыя гонкі (спрынт і пераслед у фінскім Конціалахці), двойчы была другой (у спрынце і пераследу ў нарвежскім Холменколене) і двойчы трэцяй (у індывідуальных гонках у шведскім Эстэрсундзе і на Алімпіядзе ў Ванкуверы).

Кубак свету ў жанчын заваявала немка Магдалена Нойнер (933 ачкі), паведамляе БелаПАН