Біятланістка Наталля Сакалова вырашыла перайсці ў расійскую зборную
Найлепшая па выніках сезона беларуская біятланістка Наталля Сакалова вырашыла перайсці ў расійскую зборную. Пра гэта яна паведаміла ў факсе на імя старшыні Беларускай федэрацыі біятлону Сцяпана Сухарэнкі (былога старшыні КДБ). Спартсменка падзякавала за створаныя для яе ўмовы для падрыхтоўкі і
выступленняў за зборную Беларусі з 2004 года (раней яна выступала ў Расіі і служыла ў расійскіх сілавых структурах).
За гэты час Сакалова заваявала сем залатых медалёў у летнім біятлоне, стала чэмпіёнкай Еўропы.
Яна спасылаецца на ўзрост (34 гады) і жаданне падумаць пра сваё жыццё пасля завяршэння спартыўнай кар’еры ды просіць не ўжываць у адносінах да яе санкцый.
Прессбол